Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 красавіка 2021, 18:10

Беларусь і Татарстан актыўна развіваюць кааперацыйнае супрацоўніцтва - Галоўчанка

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Татарстану неабходна развіваць кааперацыйнае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай сустрэчы з прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым у пашыраным складзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што Татарстан - важны гандлёвы партнёр Беларусі, і звярнуў увагу на рост тавараабароту. "Гэта сведчыць аб тым, што мы сапраўды вельмі паспяхова разам працуем. У вас абсалютна ўнікальны рэгіён - і навука, і прамысловасць. Мы актыўна развіваем кааперацыйнае супрацоўніцтва ў вытворчай, навукова-тэхналагічнай сферы. Кааперацыя - ключ да развіцця", - сказаў ён.

Па выніках рабочай сустрэчы быў падпісаны пратакол дамоўленасцей. Дакумент прадугледжвае далейшую ўзаемную зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Татарстанам.

Таксама сёння Раман Галоўчанка наведаў асаблівую эканамічную зону "Алабуга". Ён азнаёміўся з дзейнасцю ТАА "Гандлёва-вытворчая кампанія МТЗ-Татарстан". Цяпер кампанія з'яўляецца адзіным аператарам пастаўкі тэхнікі маркі "Беларус" у АТ "Расагралізінг".

Тавараабарот Беларусі і Татарстана ў студзені-лютым 2021-га склаў $174,8 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года павялічыўся на 81,3 працэнта. У тым ліку экспарт склаў $54,1 млн і павялічыўся на 23,3 працэнта. Аснову экспарту склалі пастаўкі трактароў і седлавых цягачоў, нафтавых газаў, скручанага дроту з чорных металаў без электрычнай ізаляцыі, частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў, шын, бясшвовых труб, трубак і профіляў з чорных металаў, адходаў, атрыманых пры здабычы соевага алею, свежай або ахалоджанай ялавічыны, дроту з нелегіраванай сталі; сыроў і тварагу, кордных матэрыялаў для шын, фарбаў і лакаў на аснове сінтэтычных палімераў у няводным асяроддзі, мэблі і яе частак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі