Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 кастрычніка 2022, 09:04

Беларусь і Таджыкістан падпісалі пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі і начальнік Мытнай службы пры ўрадзе Таджыкістана Хуршэд Карымзада падпісалі пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю паміж дзвюма краінамі ў час афіцыйнага візіту дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі на чале з Прэзідэнтам Беларусі ў Таджыкістан, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

"Пагадненне распрацавана ў мэтах удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, а яго нормы накіраваны на развіццё і паскарэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Таджыкістанам. Таксама дакумент накіраваны на павышэнне якасці мытнага адміністравання праз абмен дакладнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю" - расказалі ў ДМК.

Практычная рэалізацыя палажэнняў дакумента будзе садзейнічаць спрашчэнню міжнароднага гандлю, стварэнню спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама павышэнню канкурэнтаздольнасці суб'ектаў гаспадарання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі