Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2022, 09:01

Беларусь і Таджыкістан дамовіліся паглыбіць супрацоўніцтва па лініі бізнесу

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч і пасол Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыф Махмуд Хакдод абмеркавалі, як раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, які будзе адпавядаць высокаму ўзроўню палітычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.

У ходзе перагавораў таджыкскаму дыпламату прадстаўлены інструментарый Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па суправаджэнні знешнеэканамічнай дзейнасці. Дасягнута дамоўленасць аб прэзентацыі магчымасцей цэнтра таджыкскім дзелавым колам, якія плануюць наведаць Беларусь у чэрвені бягучага года.

Акрэслена зацікаўленасць цэнтра ва ўстанаўленні партнёрскіх адносін з профільнымі структурамі Таджыкістана, у кампетэнцыю якіх уваходзіць адміністраванне закупак, а таксама гатоўнасць арганізаваць пры садзейнічанні пасольстваў Беларусі і Таджыкістана практыка-арыентаваны вэбінар, прысвечаны ўмовам ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі дзвюх краін.

Субяседнікі сышліся на думцы, што, улічваючы ўзаемнае імкненне паглыбіць беларуска-таджыкскае супрацоўніцтва па лініі бізнесу, дасягнутыя дамоўленасці павіны быць рэалізаваны ў аглядныя тэрміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі