Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Свярдлоўская вобласць хочуць разам распрацоўваць рашэнні для лічбавых эканомік

Эканоміка 21.10.2019 | 12:19
Яўген Куйвашаў
Яўген Куйвашаў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Свярдлоўская вобласць хочуць разам распрацоўваць рашэнні для лічбавых эканомік. Аб гэтым заявіў сёння журналістам губернатар Свярдлоўскай вобласці Расіі Яўген Куйвашаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сферу высокіх тэхналогій кіраўнік расійскага рэгіёна назваў адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва. У дэлегацыю Свярдлоўскай вобласці ўвайшлі спецыялісты буйной кампаніі "СКБ Контур", якая распрацоўвае сэрвісы для бухгалтэрыі і бізнесу. "Мы прывезлі сюды нашых спецыялістаў, каб сумеснымі намаганнямі выводзіць нашы эканомікі на лічбавую платформу", - адзначыў Яўген Куйвашаў.

Бакі маюць намер таксама паглыбляць прамысловую кааперацыю. На думку Аляксандра Лукашэнкі, вялікі патэнцыял ёсць у машынабудаванні. У расійскім рэгіёне таксама падтрымліваюць гэту прапанову. "На наш погляд, супрацоўніцтва расійскіх прадпрыемстваў з беларускімі калегамі прынясе значную карысць. Вядома ж, гэта пытанні, звязаныя з машынабудаваннем. БелАЗ з уральскім рухавіком прайшоў ужо выпрабаванне і паехаў працаваць на кар'ер. Мы і далей плануем пашыраць супрацоўніцтва", - сказаў губернатар. Свярдлоўская вобласць гатова закупляць беларускую камунальную, сельскагаспадарчую тэхніку.

У 2023 годзе ў Екацярынбургу пройдзе Сусветная летняя ўніверсіяда. Гарадскія ўлады і будаўнічыя кампаніі зацікавіліся беларускім вопытам падрыхтоўкі да буйнейшых спаборніцтваў, заявіў Яўген Куйвашаў.

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, падкрэсліў, што бакі пацвердзілі ранейшыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў машынабудаванні, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве, харчовай прамысловасці, турызме і культуры. "Гэта магутныя перспектывы, - канстатаваў дыпламат. - Гэта падмацоўвае стылістыку Саюзнай дзяржавы. На этапе падрыхтоўкі да 8 снежня (будзе адзначацца 20-годдзе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) гэта вельмі важна".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.