Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2018, 16:16

Беларусь і Судан абмяркоўваюць актывізацыю супрацоўніцтва ў энергетыцы і геолагаразведцы

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Судан абмяркоўваюць актывізацыю ўзаемадзеяння ў энергетыцы і геолагаразведцы на пасяджэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве, якое праходзіць сёння ў Судане. Беларускую частку камісіі ўзначальвае міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Жанна Зянькевіч.

На пасяджэнні таксама будуць абмяркоўвацца магчымыя варыянты актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. Плануецца выпрацаваць узгодненую пазіцыю па далейшым плане дзеянняў для рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах. Дасягнутыя дамоўленасці будуць замацаваны пратаколам пасяджэння. Прадугледжана таксама падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і ўрадам штата Хартум Судана ў сферы прамысловага супрацоўніцтва.

Ад беларускага боку ў пасяджэнні прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, канцэрна "Белнафтахім", ДА "Белрэсурсы", ДВА "Белэнерга", ДВА "Белпалівагаз" і іншыя зацікаўленыя.

У час візіту запланаваны сустрэчы Уладзіміра Патупчыка з міністрам нафты і газу, міністрам водных рэсурсаў, ірыгацыі і электрыфікацыі, міністрам замежных спраў Судана, губернатарам штата Хартум. Дэлегацыя прыме ўдзел у адкрыцці беларускай экспазіцыі на Хартумскай міжнароднай выстаўцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі