Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лістапада 2018, 12:38

Беларусь і РФ дамовіліся аб выдзяленні Мінску расійскага крэдыту ў 2019 годзе

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся аб выдзяленні Мінску расійскага крэдыту ў 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр праінфармаваў, што ўсе рашэнні прыняты. "Пытанне застаецца ў падрыхтоўцы пагаднення. Але гэта ўжо наступны год. Нейкіх новых рашэнняў мы не чакаем ні з расійскага боку, ні са свайго", - сказаў ён.

Як паведамляў раней першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, крэдыт будзе прадастаўлены на рэфінансаванне раней выдадзенай пазыкі на $630 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі