Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2019, 17:14

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па некаторых пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы

29 лістапада, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па некаторых пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы. Аб гэтым сёння журналістам на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На бягучым тыдні Уладзімір Сямашка правёў перагаворы са старшынёй праўлення "Газпрама" Аляксеем Мілерам. "У нейкіх пытаннях зблізілі пазіцыі, у іншых - пакуль не. Больш нічога не магу сказаць", - адзначыў пасол.

"Пазіцыі зблізяцца, але не сёння", - дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб газавым кантракце на 2020 год, Уладзімір Сямашка сказаў, што не хацеў бы апярэджваць нейкія падзеі, але падпісанне, паводле яго слоў, "можа быць хутчэй, чым 31 снежня".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі