Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2025, 16:41

Беларусь і Расія запусцяць сумесныя інжынерна-тэхнічныя праграмы

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў бліжэйшы час запусцяць сумесныя інжынерна-тэхнічныя праграмы. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерый Фалькоў па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў фокусе ўвагі і ў Расіі, і ў Беларусі кваліфікаваная падрыхтоўка інжынерна-тэхнічных кадраў - пытанні якасці падрыхтоўкі і дастатковай колькасці спецыялістаў. Для вырашэння гэтай праблемы мы аб'ядноўваем намаганні, у тым ліку праз запуск сумесных адукацыйных, так званых, сеткавых праграм", - адзначыў Валерый Фалькоў.

Размова ідзе аб падрыхтоўцы кадраў з выдачай двух дыпломаў, выкарыстанні існуючага інтэлектуальнага патэнцыялу, матэрыяльна-тэхнічнай базы двух універсітэтаў - расійскага і беларускага. Дамоўленасці аб запуску такіх праграм ужо дасягнуты з двума вядучымі ўніверсітэтамі Казані. Гатова пагадненне аб супрацоўніцтве Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Баўмана з трыма беларускімі ВНУ.

"Сёння прадметна абмяркоўвалі падрыхтоўку кадраў для нашых прадпрыемстваў, у тым ліку новыя сумесныя праекты ў галіне навукі, даследаванняў тэхналогій і вышэйшай адукацыі. Адзін з іх - падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў для прадпрыемстваў інжынерна-тэхнічнага профілю. Нейкі новы крок хочам зрабіць, аб'яднаць яшчэ больш намаганні праз сукупнасць узаемаўвязаных праграм", - адзначыў Валерый Фалькоў.

Ён нагадаў, што ў гэтым годзе ўпершыню прадастаўляецца магчымасць абітурыентам з-за мяжы атрымаць гранты пры паступленні ў расійскія ВНУ. Раней штогод выдзялялася толькі квота ўрада.

"Па выніках года паглядзім, як пойдзе работа, - адзначыў міністр. - Новы інструмент - грантавая падтрымка. Яе адрозненне ў тым, што за кошт грантаў можна аплаціць праезд да месца навучання і назад, пражыванне ў інтэрнаце, страхоўку. У выпадку, калі праграма асвойваецца добра, то гэта яшчэ і павышаная стыпендыя".

Усяго выдзелена 2,5 тыс. грантаў. Прынцып адбору - конкурсны, праз інтэлектуальнае спаборніцтва.-0-

Фота Надзеі Касцецкай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі