Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія вызначыліся з умовамі функцыянавання галіны нафтаперапрацоўкі на сярэднетэрміновую перспектыву. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Аляксандра Турчына, адно з галоўных пытанняў, якое абмяркоўвалася з кіраўніком дзяржавы, датычылася нафтаперапрацоўчай прамысловасці Беларусі. "Літаральна сёння мы завяршылі, скажам так, паўгадавую няпростую работу з нашымі расійскімі партнёрамі па ўмовах функцыянавання гэтай галіны на сярэднетэрміновую перспектыву. На ўзаемавыгадных умовах. Якія даюць магчымасць нашым нафтаперапрацоўчым заводам эфектыўна працаваць", - праінфармаваў ён.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што прынятыя ўрадам меры ў гэтым перыядзе ўжо далі значны эканамічны эфект для айчынных прадпрыемстваў і ён "вылічваецца не адной сотняй мільёнаў долараў".
Аляксандр Турчын адзначыў, што пытанне работы галіны разглядалася таксама ў кантэксце сітуацыі на рынку нафтапрадуктаў у суседніх краінах. "Я далажыў Прэзідэнту, што сітуацыя на ўнутраным рынку з забеспячэннем нафтапрадуктамі ў нас стабільная і ніякіх узрушэнняў проста не можа быць", - сказаў ён.-0-