Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Расія ўзгаднілі пазіцыі па аграрным сектары для праграмы інтэграцыі ў СД

Эканоміка 17.06.2019 | 15:17
Анатоль Хацько (у цэнтры)
Анатоль Хацько (у цэнтры)

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўзгаднілі пазіцыі па аграрным сектары, якія прапануецца ўключыць у праграму інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, што рыхтуецца. Аб гэтым ішла сёння размова на сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Хацько з міністрам сельскай гаспадаркі Расіі Дзмітрыем Патрушавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца праграмы інтэграцыі, я так разумею, што прынцыпова ў нас адрозненняў няма па ўзаемадзеянні, адзінай палітыцы аграрнай вытворчасці. Мы пазіцыі ўзгаднілі і абагульнім іх", - адзначыў Анатоль Хацько.

Дзмітрый Патрушаў пацвердзіў узгадненне пазіцый і зацікаўленасць у развіцці двухбаковых адносін у аграрнай сферы. "На наш погляд, распрацаваны фармат праграмы прадугледжвае ўключэнне ў яе мерапрыемстваў і рашэнняў, якія маюць стратэгічны характар для сумеснага развіцця эканомікі. Прапановы, што паступілі ў Мінсельгас Расіі ад Мінсельгасхарча Беларусі, якія датычацца канкрэтызацыі некаторых пунктаў праекта праграмы, як нам уяўляецца, могуць быць выкарыстаны для далейшай рэалізацыі ўзгодненых рашэнняў", - дадаў ён.

Больш дэталізаваныя прапановы будуць разгледжаны пазней, калі агульная канцэпцыя інтэграцыі будзе ўзгоднена.

Плануецца, што падыходы па інтэграцыі будуць абмяркоўвацца 21 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).