Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2023, 12:58

Беларусь і Расія ў самыя кароткія тэрміны падпішуць пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы

17 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў самыя кароткія тэрміны падпішуць міжурадавае пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута 16 студзеня на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Пятра Пархомчыка з віцэ-прэм'ерам - міністрам прамысловасці і гандлю Расіі Дзянісам Мантуравым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой і міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік.

"У ходзе перагавораў бакі з задавальненнем адзначылі, што ў мінулым годзе ўпершыню ў гісторыі тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй дасягнуў адзнакі $50 млрд. Асноўнай тэмай сустрэчы стала прамысловая кааперацыя дзвюх краін. Дэталізаваны падыходы да рэалізацыі перспектыўных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў па выпуску рознай прадукцыі", - расказалі ў пасольстве.

"Разгледжаны пазіцыі бакоў па пытанні вытворчасці і рэалізацыі трактарнай тэхнікі і камбайнаў на рынку Саюзнай дзяржавы. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін у сферы лёгкай і хімічнай прамысловасці, намечаны канкрэтныя напрамкі для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі