Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2018, 12:57

Беларусь і Расія створаць экспертны савет па пытаннях развіцця канкурэнцыі на значных рынках

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія створаць экспертны савет па пытаннях развіцця канкурэнцыі на значных рынках. Такая дамоўленасць дасягнута ў час першага сумеснага пасяджэння Калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі і Прэзідыума Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС Расіі), якое адбылося ў рэжыме відэаканферэнцыі. Такая інфармацыя размешчана на сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.

У час пасяджэння абмяркоўваліся пытанні выбудоўвання сумеснай работы МАРГ і ФАС Расіі па развіцці канкурэнцыі на агульным рынку дзвюх краін. У першую чаргу такая работа будзе праводзіцца на значных для дзяржаў рынках тавараў і паслуг.

Бакі дасягнулі дамоўленасці аб неабходнасці стварэння сумеснага Беларуска-расійскага экспертнага савета па пытаннях развіцця канкурэнцыі на значных рынках. У яго склад увойдуць прадстаўнікі антыманапольных органаў. Акрамя таго, прадугледжваецца, што ў залежнасці ад разглядаемага пытання ў Экспертны савет будуць запрашацца прадстаўнікі іншых органаў дзяржаўнай улады, бізнес-супольнасцей Беларусі і Расіі.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне адобрыць прапанову аб падрыхтоўцы праекта палажэння аб Экспертным савеце і даручыць МАРГ і ФАС Расіі пачаць працэдуру перагавораў і падпісання гэтага міжведамаснага дагавора.

Сустаршынямі Экспертанага савета выбраны: ад Беларусі - міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, ад Расіі - кіраўнік ФАС Ігар Арцем'еў.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння бакі дамовіліся прапрацаваць пералік прыярытэтных рынкаў і пытанняў для абмеркавання на пасяджэнні Экспертнага савета. Расіі ўжо прапанаваны адпаведны пералік.

Рабочая нарада па пытаннях дзейнасці Экспертнага савета, дзе будуць абмяркоўвацца прапановы бакоў па пераліку прыярытэтных рынкаў, адбудзецца ў час Тыдня канкурэнцыі ў Расіі 25-27 верасня ў Сочы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі