Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 сакавіка 2024, 16:26

Беларусь і Расія прапрацоўваюць праект па будаўніцтве мабільнага атамнага рэактара

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прапрацоўваюць праект па будаўніцтве мабільнага атамнага рэактара. Аб гэтым паведаміў журналістам акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Шчарбакоў на палях міжнароднага форуму "Атамэкспа" ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуска-расійскі мегасаенс праект, які мы доўга абмяркоўваем і які важны для нас, - гэта будаўніцтва мабільнага атамнага рэактара. Яшчэ ў савецкія часы ў Беларусі былі такія напрацоўкі. Аднак праект згарнулі. Тым не менш станцыю тады стварылі, яна давала энергію. Цяпер ёсць іншыя тэхналагічныя платформы і магчымасці. І мы прапрацоўваем з "Расатамам" стварэнне мабільнага атамнага рэактара на новых тэхналогіях. Гэта вельмі важна для Расіі з яе аддаленымі рэгіёнамі. Беларусь, а менавіта Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук, у гэтым праекце можа падзяліцца сваім унікальным вопытам і кампетэнцыямі ў даследаванні розных відаў атамных рэактараў. Акрамя стандартных, якія цяпер агульнапрызнаны, нашы вучоныя могуць адпрацоўваць розныя камбінацыі цепланосьбіта, паліўных элементаў рознай формы. Гэтыя кампетэнцыі ўнікальныя. Яны ўмеюць працаваць з нестандарнымі рэактарамі. Акрамя таго, яны валодаюць магчымасцямі глыбокага фізіка-матэматычнага мадэлявання гэтых працэсаў", - сказаў Сяргей Шчарбакоў.

Беларускія вучоныя таксама спадзяюцца, што ўдасца рушыць наперад у галіне стварэння ў краіне даследчага рэактара.

Міжнародны форум "Атамэкспа" - буйнейшыя выставачная і дзелавая пляцоўка, на якой абмяркоўваецца сучасны стан атамнай галіны, фарміруюцца трэнды яе далейшага развіцця. У форуме ўдзельнічаюць кіраўнікі ключавых кампаній сусветнай атамнай галіны, дзяржаўных структур, міжнародных і грамадскіх арганізацый, вядучыя эксперты. У форуме прымае ўдзел і беларуская дэлегацыя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі