14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія 13 лютага ў Маскве падпісалі дарожную карту па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі на 2019 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рассельгаснагляду, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент падпісаны па выніках перагавораў намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі Івана Смільгіня і кіраўніка Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Сяргея Данкверта.
Згодна з дарожнай картай, з 14 лютага адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі наступных беларускіх прадпрыемстваў: Валожынскага вытворчага ўчастка ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат" (сыр і масла) і ЗП "Інка-Фуд" (гатовая мясная прадукцыя).
Бакі таксама прыйшлі да пагаднення аб неабходнасці выпрацоўкі дакладнага і зразумелага механізма рэгулявання транзіту сельгаспрадукцыі па тэрыторыях краін - членаў ЕАЭС.-0-