Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2022, 17:19

Беларусь і Расія па выніках 2022 года могуць дасягнуць гістарычнага максімуму двухбаковага гандлю

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія па выніках 2022 года могуць дасягнуць гістарычнага максімуму двухбаковага гандлю. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам пасля перагавораў з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пра развіццё нашага супрацоўніцтва наглядна больш за ўсё сведчаць лічбы тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй, які ў студзені-красавіку бягучага года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш як на 10 працэнтаў. Ні для кога не сакрэт, што прадукцыя беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў папулярная і запатрабаваная ў абедзвюх краінах. У той жа час патэнцыял нарошчвання ўзаемных паставак і кааперацыі ўсё яшчэ вялізны. Пры захаванні цяперашніх тэмпаў росту ў астатні перыяд часу да канца бягучага года мы зможам дасягнуць гістарычнага максімуму двухбаковага гандлю", - сказаў міністр.

Як адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі, на сустрэчы са сваім расійскім калегам яны прадметна абмеркавалі шырокі спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, уключаючы шэраг пытанняў узаемадзеяння па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, а таксама актуальныя і найбольш вострыя пункты міжнароднага парадку дня. "Але не толькі бягучая сітуацыя ў свеце стала падставай для гэтай сустрэчы. 25 чэрвеня мы адзначылі знамянальны юбілей - 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй. Трыццаць гадоў - гістарычны адрэзак, які дае магчымасць нам падвесці пэўныя вынікі, вызначыць далейшыя крокі па развіцці і ўмацаванні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. І гэта намі таксама было зроблена ў ходзе сустрэчы", - сказаў міністр.

Ён назваў прыемным, што апошнія гады назіраецца істотная актывізацыя сумеснай работы па ўсіх напрамках. З падпісаннем у лістападзе 2021 года дэкрэта "Аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады" інтэграцыя паміж Беларуссю і Расіяй выйшла на прынцыпова новую ступень і развіццё міжнароднай сітуацыі яшчэ раз адназначна пацвердзіла правільнасць гэтага рашэння.

Уладзімір Макей асабліва адзначыў дынаміку кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях: "Лідары нашых краін задаюць вельмі высокі тэмп на трэку беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Якасна змянілася і ўзаемадзеянне на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі, якое характарызуецца высокім узроўнем каардынацыі дзеянняў, рытмічным тэмпам і агульнай настроенасцю на вынік".

Бакі канстатавалі традыцыйна цеснае ўзаемадзеянне паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі. Паспяхова рэалізуецца праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. "У бліжэйшы час запланаваны кансультацыі па развіцці адносін з Індыяй, Пакістанам, Іранам і Афганістанам, па лацінаамерыканскай тэматыцы, супрацоўніцтве з АБСЕ, ЕС і іншымі еўрапейскімі арганізацыямі", - расказаў кіраўнік МЗС Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі