9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер развіваць машынабудаванне для цэментнай прамысловасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай цэментнай кампаніі.
Беларуская цэментная кампанія ў гэтыя дні стала пляцоўкай для абмену вопытам, дэманстрацыі расійскім калегам сваіх напрацовак і магчымасцей беларускага машынабудавання па мадэрнізацыі цэментных заводаў Расіі. Гэта з’яўляецца прадаўжэннем фарміравання тэхнічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы ў цэментнай галіне, адзначылі ў БЦК.
Сёння ў Мінску праходзіць выязное пасяджэнне камітэта расійскай некамерцыйнай арганізацыі "Саюзцэмент" па цэментным машынабудаванні. У ім прымаюць удзел члены камітэта па цэментным машынабудаванні, кіраўнікі і прадстаўнікі цэментных заводаў Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі холдынга БЦК, прадпрыемстваў-партнёраў мерапрыемства і навуковай сферы Беларусі. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел старшыня рэспубліканскага Саюза будаўнікоў Беларусі Анатоль Нічкасаў.
Праграма выязнога пасяджэння камітэта арганізацыі "Саюзцэмент" прадугледжвае абмеркаванне пытанняў развіцця цэментнай галіны Расіі і Беларусі, у прыватнасці цэментнага машынабудавання. З дакладамі на гэту тэму выступілі прадстаўнікі беларускіх і расійскіх заводаў і супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У рамках правядзення мерапрыемства плануецца наведванне навукова-вытворчай арганізацыі "Цэнтр" і ААТ "Амкадор".-0-