Фота АТ "Трансмашхолдынг"
13 мая, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Стварэнне вытворчасці электрапаяздоў у Баранавічах абмеркавана на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка з генеральным дырэктарам расійскай машынабудаўнічай кампаніі АТ "Трансмашхолдынг" Кірылам Ліпай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
"Прадметна абмеркаваны стан і перспектывы пашырэння доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру "Трансмашхолдынга". Разгледжаны пытанні рэалізацыі сумеснага праекта па стварэнні зборачнай вытворчасці электрапаяздоў у Баранавічах, вытворчасці і пастаўкі рухавікоў унутранага згарання Каломенскага завода для БЕЛАЗа, паглыблення прамысловай кааперацыі з беларускай кампаніяй "Тэхналіт" (вырабляе камплектуючыя і запасныя часткі да розных відаў тэхнікі)", - расказалі ў прэс-службе.-0-