Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2023, 09:03

Беларусь і Расія абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінфіна Беларусі.

У Маскве адбылася сустрэча намесніка міністра фінансаў Беларусі Уладзіслава Татарыновіча з намеснікам міністра фінансаў Расіі Аляксеем Маісеевым.

На сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі, у тым ліку па паглыбленні кааперацыйных сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання ювелірнага рынку Расіі і Беларусі. Таксама былі разгледжаны і зацверджаны дакументы, накіраваныя на рэалізацыю пілотнага праекта па развіцці лічбавага гандлю ювелірнымі вырабамі ў мэтах нарошчвання сумеснага экспарту ювелірнай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі