Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2018, 10:22

Беларусь і Расія абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў энергетыцы

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве энергетыкі Беларусі адбылася пленарная нарада па абмеркаванні актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Пленарная нарада прайшла пад старшынствам міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і першага намесніка міністра энергетыкі Расіі Аляксея Цекслера. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў газавай сферы, у галіне міждзяржаўнай перадачы электрычнай энергіі, у сферы нафтахіміі. Гэтыя пытанні таксама абмяркоўваліся ў фармаце работы міжнародных рабочых груп па пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы, у электраэнергетычнай сферы і ў галіне нафтахіміі.

У час сустрэчы. Фота Міністэрства энергетыкі Беларусі'

Мерапрыемства было арганізавана ў мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых 14 лістапада на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнкі з намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзмітрыем Козакам у час рабочага візіту групы расійскіх экспэртаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі