Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лістапада 2022, 18:09

Беларусь і Расія абмеркавалі арганізацыю дзелавых мерапрыемстваў і бізнес-місій

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн абмеркавалі арганізацыю дзелавых мерапрыемстваў і бізнес-місій Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НЦМ.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва расійскага экспартнага цэнтра (РЭЦ) у Беларусі Віктарам Даранкевічам. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйнага абмену, а таксама арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў і бізнес-місій.

РЭЦ - адзін з асноўных партнёраў НЦМ па лініі беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, у 2022 годзе сумесна з РЭЦ і яго рэгіянальнымі прадстаўніцтвамі ў Расіі (цэнтрамі падтрымкі экспарту) Нацыянальны цэнтр маркетынгу актыўна інфармаваў расійскія дзелавыя колы аб магчымасцях пашырэння бізнес-інтарэсаў на беларускім рынку. НЦМ прыняў удзел у больш як 30 тэматычных мерапрыемствах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі