Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2019, 14:00

Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства. Такое меркаванне выказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, сустаршыня беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Уладзімір Калтовіч сёння на XI Форуме польскіх інвестараў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на тое, што Польшча і Беларусь з'яўляюцца членамі розных інтэграцыйных аб'яднанняў, упэўнены, мы можам і павінны выкарыстоўваць гэта для атрымання большай выгады ад нашага суседства", - лічыць Уладзімір Калтовіч.

Міністр звярнуў увагу, што Польшча ўваходзіць у лік лідараў па аб'ёме інвестыцый у беларускую эканоміку і займае чацвёртае месца пасля Расіі, Вялікабрытаніі і Кіпра. "Мы вельмі рады, што польскія кампаніі ва ўсе часы праяўлялі цікавасць да беларускага рынку", - падкрэсліў ён.

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі адзначыў, што колькасць удзельнікаў форуму ў бягучым годзе вырасла ў 2 разы да больш як 200 чалавек. "Гэта паказчык таго, як расце цікавасць да супрацоўніцтва", - лічыць пасол. На яго думку, трэба прадаўжаць працаваць над тым, каб узаемны давер рос. "Не ўсё добра, некаторыя польскія кампаніі сутыкаюцца з праблемамі, але мы вядзём размову, каб працаваць над вырашэннем праблем", - сказаў Артур Міхальскі.

Намеснік дырэктара Дэпартамента гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства развіцця Польшчы Артур Дамбкоўскі ў сваю чаргу запэўніў, што Польшча зацікаўлена ў развіцці адносін з Беларуссю. На яго думку, краіны па выніках 2019 года могуць выйсці на рэкордны тавараабарот.

XI Форум польскіх інвестараў прысвечаны абмеркаванню перспектыў супрацоўніцтва і напрамкаў для польскіх інвестыцый, супрацоўніцтву ў дрэваапрацоўцы і мэблевай прамысловасці, сферы транспарту і лагістыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі