Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2025, 16:51

Беларусь і Паўночна-Заходняя федэральная акруга Расіі на трэць павялічылі аб'ёмы біржавога гандлю

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума біржавых здзелак у студзені - красавіку 2025 года паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Паўночна-Заходняй федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі склала $71,5 млн - гэта на 34 працэнты больш, чым за той жа перыяд 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Найбольш актыўна ў біржавых таргах удзельнічалі кампаніі з Ленінградскай, Калінінградскай і Наўгародскай абласцей, забяспечыўшы звыш 90 працэнтаў сукупнага біржавога тавараабароту з гэтай акругай Расіі. Такой інфармацыяй падзяліліся прадстаўнікі БУТБ у час перагавораў з дзелавымі коламі Рэспублікі Карэлія, якія адбыліся 27 мая на базе Дома Масквы ў Мінску ў фармаце відэаканферэнцыі.

Мэта мерапрыемства - актывізаваць узаемадзеянне з бізнесам Карэліі па лініі біржавога гандлю як у частцы экспарту беларускіх тавараў, так і закупак прадукцыі карэльскай вытворчасці. Цяпер гэты рэгіён прадстаўлены на БУТБ 8 кампаніямі, што не дазваляе паўнацэнна рэалізаваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў біржавой сферы.

"З улікам значнай ролі металургіі, дрэваапрацоўкі і гарнаруднай прамысловасці ў эканоміцы Карэліі развіваць біржавы гандаль з гэтым рэгіёнам плануецца з акцэнтам менавіта на гэтых галінах. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць арганізацыі паставак у Беларусь будаўнічага каменя, вырабаў з чорных металаў, паперы і кардону. Усё гэта запатрабаваная прадукцыя на ўнутраным рынку нашай краіны. У той жа час беларускія ўдзельнікі біржавых таргоў гатовы экспартаваць у Карэлію шырокі асартымент тавараў прамысловага і спажывецкага прызначэння, у тым ліку ў рамках імпартазамяшчэння", - адзначылі ў прэс-службе таварнай біржы.

Па выніках прэзентацыі магчымасцей БУТБ зацікаўленасць у выкарыстанні беларускай біржавой платформы выказалі карэльскія вытворцы шунгітавых напаўняльнікаў і плодаагароднінных паўфабрыкатаў. Заяўкі на продаж гэтай прадукцыі плануецца размяшчаць у секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ.

З пачатку 2025 года на БУТБ акрэдытаваліся 39 новых кампаній з Паўночна-Заходняй федэральнай акругі РФ. У выніку па стане на 27 мая агульная колькасць удзельнікаў біржавых таргоў з гэтай часткі Расіі дасягнула 682.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі