Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2021, 14:16

Беларусь і Пакістан узмоцняць супрацоўніцтва ў прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца 16 сакавіка сустрэўся з федэральным міністрам прамысловасці і вытворчасцей Пакістана Мухамадам Хамадам Азхарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

На сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана ў сферы прамысловасці. Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі пытанням правядзення трэцяга пасяджэння сумеснай рабочай групы па прамысловасці, а таксама падрыхтоўцы да падпісання дапоўненага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі.

Пасол Беларусі таксама перадаў Мухамаду Хамаду Азхару запрашэнне ад імя міністра прамысловасці Беларусі Пятра Пархомчыка наведаць нашу краіну з візітам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі