Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2021, 15:19

Беларусь і Нікарагуа ствараюць сумесную камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Нікарагуа сёння ў Мінску падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў, які прадугледжвае стварэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Ад беларускага боку - Уладзімір Макей, ад нікарагуанскага - Дэніс Раналда Манкада Каліндрэс.

Кіраўнік МЗС Нікарагуа наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам 18-19 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі