Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 сакавіка 2024, 16:49

Беларусь і Манголія плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі

Фота з архіва
Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Манголія плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Манголію адбылася сустрэча намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзіма Шагойкі з міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Хаянгаагійнам Баларчулуунам.

"У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, удзел беларускага боку ў будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных ферм на тэрыторыі Манголіі, навучанне і перападрыхтоўка мангольскіх спецыялістаў у беларускіх аграрных ВНУ, пастаўкі ветэрынарных прэпаратаў у Манголію, пастаўкі беларускай насеннай бульбы і насення іншых сельскагаспадарчых культур", - адзначылі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі