Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2019, 19:18

Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні

20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Тэма разглядалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшынёй мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Чултэмійнам Улаанам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-мангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Размова ішла ў тым ліку аб развіцці ўзаемадзеяння ў кантэксце практычнай рэалізацыі генеральнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту", - падкрэслілі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі