11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Малдова дамовіліся аб дадатковай квоце дазволаў на аўтамабільныя грузаперавозкі на 2019 год і ўзгаднілі іх на 2020-ы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве транспарту і камунікацый па выніках праведзенага ў Кішынёве пасяджэння чарговай змешанай камісіі па міжнародных аўтазносінах.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі бягучае становішча ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў і пасажыраў, а таксама практычныя пытанні, звязаныя з выкананнем беларуска-малдаўскіх аўтаперавозак.
Прадстаўнікі транспартных ведамстваў выказалі ўзаемнае жаданне прыкладаць неабходныя намаганні для дасягнення станоўчых вынікаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва, што дазваляе ўмацоўваць і развіваць існуючыя сувязі паміж дзяржавамі.-0-