Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2020, 16:27

Беларусь і Літва ва ўмовах пандэміі змаглі захаваць лагістычныя сувязі - віцэ-міністр эканомікі і інавацый Літвы

8 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь і Літва ва ўмовах пандэміі змаглі захаваць лагістычныя сувязі. Такое меркаванне выказала віцэ-міністр эканомікі і інавацый Літоўскай Рэспублікі Кацярына Раяка на анлайн-сустрэчы "Беларусь - Літва: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва пасля пандэміі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За папярэднія дзесяцігоддзі ўзаемны гандаль паміж нашымі краінамі павялічыўся ў 2,5 раза, гэта сапраўды значны крок наперад, але COVID-19 паўплываў на эканамічныя ўзаемасувязі. Праўда, мы змаглі захаваць лагістычныя ланцужкі, што вельмі важна", - адзначыла віцэ-міністр. Кацярына Раяка лічыць, што, нягледзячы на моцны ўдар, які нанесла эканомікам краін пандэмія, яна адкрывае ў тым ліку і новыя магчымасці для інвестыцый.

"За апошні час не толькі бізнес, але і ўрады розных краін перайшла на лічбавыя каналы, што значна аблягчыла ўзаемаадносіны. Максімальны абмен у лічбавым фармаце інфармацыяй і меркаваннямі дапамагае спрасціць работу пры закрытах граніцах. Безумоўна, за апошні час такія эканамічныя зрухі, як спад цэн на нафту, абмежаванне экспарту, змяншэнне спажывання, аказалі вельмі негатыўны ўплыў на гандаль, адбылося запаволенне развіцця эканомік. Мы бачым, што нашы эканамічныя партнёры сутыкаюцца з вялікімі цяжкасцямі і цяпер асноўны драйвер росту - гэта інтэграцыя", - лічыць намеснік міністра.

Кацярына Раяка выказала надзею, што сённяшняя анлайн-сустрэча прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін дасць магчымасць абмеркаваць не толькі рызыкі ў сувязі з пандэміяй, але і новыя магчымасці, якія дазволяць нарасціць тавараабарот Беларусі і Літвы, а таксама ўмацаваць дзелавыя сувязі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі