Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2024, 19:37

Беларусь і Лаос дамовіліся аб пашырэнні ўзаемных паставак сельгаспрадукцыі

Уладзімір Баравікоў і Бынлыа Пханданувонг. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе
Уладзімір Баравікоў і Бынлыа Пханданувонг. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час візіту ў г.В'енцьян Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Лаоса Бынлыа Пханданувонгам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў В'етнаме.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях. Асобная ўвага была ўдзелена развіццю дагаворна-прававой базы паміж дзвюма краінамі.

У той жа дзень Уладзімір Баравікоў абмеркаваў з намеснікам міністра сельскай і лясной гаспадаркі Лаоса Тхангпхатам Вангмані пытанні пашырэння супрацоўніцтва па ўзаемных пастаўках сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі.

Са старшынёй таварыства дружбы "Лаос - Беларусь", віцэ-прэзідэнтам Саюза лаоскіх жанчын Тхамай Пхетвісай дасягнута дамоўленасць аб правядзенні серыі сумесных культурна-адукацыйных мерапрыемстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі