Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лістапада 2018, 11:45

Беларусь і Кыргызстан зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык сустрэўся з дэлегацыяй Кыргызстана на чале з прэзідэнтам асацыяцыі "Легпрам" Сапарбекам Асанавым. Такая інфармацыя размешчана на сайце "Беллегпрама", паведамляе БЕЛТА.

З кыргызскага боку ў сустрэчы таксама прынялі ўдзел прэзідэнт Кыргызскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Жыргалбек Сагынбаеў, першы намеснік паўнамоцнага прадстаўніка ўрада Таласкай вобласці Кыргызстана Канымет Асманбекаў.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў галіне лёгкай прамысловасці. Бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі