Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 жніўня 2019, 19:55

Беларусь і Кыргызстан абмяняюцца вопытам дзяржаўна-прыватнага партнёрства

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтры дзяржаўна-прыватнага партнёрства Беларусі і Кыргызстана падпішуць мемарандум аб узаемадзеянні, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) па выніках сустрэчы з кыргызскай дэлегацыяй.

Бакі плануюць наладзіць абмен вопытам рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Сёння на сустрэчы было прэзентавана заканадаўства Беларусі ў сферы ДПП, у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, ЕБРР, дзелавога кансультатыўнага савета пры ЕЭК ААН.

Цэнтр ДПП Кыргызстана створаны 28 чэрвеня 2019 года. Як паказвае сусветная практыка, прымяненне такіх механізмаў дае магчымасць рацыянальна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі. На гэты час у Кыргызстане сфарміравалі неабходную нарматыўную базу, рэалізуюцца тры праекты і яшчэ каля 50 праектных ідэй знаходзяцца на разглядзе.

Дэлегацыя з Кыргызстана наведвае Беларусь з двухдзённым візітам. У плане візіту гасцей таксама значыцца знаёмства з работай Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі