Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2018, 17:37

Беларусь і Кітайская правінцыя Гуандун плануюць праекты ў прамысловасці і АПК

30 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і кітайская правінцыя Гуандун маюць намер вызначыць для сумеснай рэалізацыі праекты ў сферах прамысловасці і АПК. Гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з урадавай дэлегацыяй кітайскай правінцыі Гуандун на чале з намеснікам генеральнага дырэктара канцылярыі знешніх сувязей народнага ўрада Ло Цзюнем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Кітайская дэлегацыя знаходзіцца ў Беларусі з візітам па запрашэнні Мінскага аблвыканкама. Сустрэча ў знешнепалітычным ведамстве стала прадаўжэннем дыялогу намесніка міністра з уладамі правінцыі, пачатага ў час яго візіту ў Гуанчжоу 8 лістапада бягучага года. Субяседнікі прывіталі нядаўняе адкрыццё ў Гуанчжоу, сталіцы правінцыі, генеральнага консульства Беларусі, якое стала важным крокам у развіцці двухбаковых кантактаў.

Бакі абмеркавалі магчымасці для пашырэння інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю вядучых кітайскіх кампаній, перш за ўсё ў кантэксце развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Андрэй Дапкюнас і Ло Цзюнь разгледзелі магчымыя формы садзейнічання з боку органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Кітая. Размова ішла аб распрацоўцы прарыўных беларуска-кітайскіх праектаў па рэгіянальнай лініі паміж прамысловымі і сельскагаспадарчымі вытворцамі, турыстычнымі аператарамі, авіякампаніямі. Заўважаны значны патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі з правінцыяй Гуандун у галіне турызму. Андрэй Дапкюнас расказаў аб плануемых у Мінску ў снежні бягучага года мерапрыемствах у сувязі з завяршэннем Года турызму Беларусі ў Кітаі і выказаў надзею на ўдзел у іх прадстаўнікоў кітайскай правінцыі.

Ло Цзюнь таксама адзначыў зацікаўленасць кітайскіх студэнтаў у атрыманні вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

У правінцыі Гуандун пражываюць каля 120 млн чалавек. Рэгіён займае лідзіруючыя пазіцыі ў эканоміцы Кітая. На Гуандун прыпадае дзясятая частка агульнага аб'ёму ВУП КНР і чвэрць нацыянальнага экспарту. У правінцыі размяшчаюцца тры з пяці спецыяльных эканамічных зон Кітая, а таксама штаб-кватэры і галаўныя аддзяленні буйнейшых кітайскіх кампаній, якія актыўна супрацоўнічаюць з Беларуссю. Сярод іх "Хуавэй", ZTE, "Чайна мэрчантс груп", "Мідэа". Гуандунскія кампаніі з'яўляюцца буйнейшымі кітайскімі інвестарамі ў Беларусь і складаюць трэць кітайскіх рэзідэнтаў "Вялікага каменя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі