Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2022, 09:00

Беларусь і Кітай умацоўваюць партнёрства ў прамысловасці

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прамысловасці Беларусі будзе супрацоўнічаць з Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.

25 мая ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" адбылося шостае пасяджэнне камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Ад Міністэрства прамысловасці ў мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў.

Па выніках пасяджэння быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінпрамам Беларусі і Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Дакумент накіраваны на ўмацаванне беларуска-кітайскага партнёрства ў прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі