Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2023, 09:03

Беларусь і Кітай у ходзе дзяржвізіту Лукашэнкі заключылі амаль чатыры дзясяткі пагадненняў і кантрактаў на $3,5 млрд

2 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай у ходзе дзяржвізіту кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі заключылі амаль чатыры дзясяткі пагадненняў і кантрактаў на $3,5 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам у Пекіне кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў заўсёды надае магутны імпульс развіццю двухбаковых адносін ва ўсіх без выключэння галінах. Гэта выявілася і ў ходзе бягучага візіту ў выглядзе падпісання вялікага пакета двухбаковых дамоўленасцей і пагадненняў. Падпісана 27 міжурадавых, міжведамасных і міжрэгіянальных пагадненняў, каля 8 камерцыйных кантрактаў у розных галінах - прамысловай і сельскагаспадарчай дзейнасці. І гэта яшчэ не ўсё. Таму што работа прадаўжаецца. І мы разлічваем, што такі пакет будзе павялічаны", - расказаў міністр.

Што датычыцца сукупнага эканамічнага эфекту ў выніку дзяржвізіту Прэзідэнта ў КНР, то ён ацэньваецца больш як $3,5 млрд. Той пакет двухбаковых дакументаў, які нам удалося падпісаць, адкрывае больш шырокія перспектывы для павелічэння гэтых аб'ёмаў у агляднай і бліжэйшай перспектыве", - заявіў Сяргей Алейнік.

Падпісаныя дакументы закранаюць практычна ўвесь комплекс беларуска-кітайскіх адносін і адлюстроўваюць іх усёабдымны характар.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што візіт у КНР мае гістарычнае значэнне. Перш за ўсё візіт мае статус дзяржаўнага, што з'яўляецца вышэйшай формай па дыпламатычным пратаколе, цырыманіяле і адпаведных ушанаваннях.

"Гэты візіт цэментуе сапраўды стратэгічны характар нашых адносін з КНР. Адносіны, якія ў мінулым годзе выйшлі на якасна новы ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва. У ходзе гэтага візіту кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі гэты статус і намецілі шэраг планаў па яго ўмацаванні і пашырэнні", - сказаў міністр.

Ён таксама звярнуў увагу, што візіт адбыўся ў складаны гістарычны перыяд геапалітычнага пераўладкавання свету: "Перыяд, калі свет выходзіць у эпоху шматпалярнасці. І мы ўсе з вамі разумеем, што Кітай ужо стаў адным з асноўных полюсаў шматпалярнага ўладкавання свету".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі