Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2017, 15:34

Беларусь і Кітай плануюць стварыць гандлёвую кампанію для прасоўвання беларускай прадукцыі на кітайскі рынак

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесную гандлёвую кампанію для прасоўвання беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, паведаміла сёння журналістам кіраўнік напрамку па Беларусі кампаніі DRex Food Group Зоя Кавалева пасля перагавораў з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў абмяркоўвалася стварэнне сумеснага гандлёвага прадпрыемства, якое будзе прасоўваць беларускую прадукцыю на кітайскі рынак. "Спачатку гэта кампанія будзе займацца продажам малочных прадуктаў, а ў далейшым, магчыма, стане інвесціраваць сродкі ў беларускія малочныя прадпрыемствы", - растлумачыла Зоя Кавалева.

У прыватнасці, кампанія DRex Food Group зацікаўлена ў інвесціраванні ў ААТ "Здравушка-мілк". "Мы хацелі б укласці сродкі ў ААТ "Здравушка-мілк", нам вельмі спадабалася гэта прадпрыемства, а потым, магчыма, і набыць долю ў гэтай кампаніі", - адзначыла кіраўнік напрамку па Беларусі кампаніі DRex Food Group.

Акрамя таго, кампанія DRex Food Group зацікаўлена ў стварэнні фермы па гадоўлі кароў у Беларусі.

Кіраўнікі буйных кітайскіх кампаній Xinrongji Holding Group і DRex Food Group наведваюць Беларусь з рабочым візітам. Яны гатовы інвесціраваць $1 млрд у мадэрнізацыю існуючых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў у Беларусі. Па выніках візіту плануецца падпісанне пратакола аб супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі