Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2021, 14:18

Беларусь і Кітай пачалі перагаворы па пагадненні аб інвестыцыях і гандлі паслугамі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы раўнд перагавораў па пагадненні аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай прайшоў 7 красавіка ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі эканамічных ведамстваў дзвюх краін, а таксама Міністэрства замежных спраў КНР, Дзяржаўнага камітэта па развіцці і рэформах КНР, Міністэрства прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР, Дзяржаўнага ўпраўлення па рэгуляванні рынку КНР.

Бакі падкрэслілі стратэгічны характар пагаднення, зацвердзілі тэхнічнае заданне да перагавораў (агульныя прынцыпы і мэты, сферы, арганізацыйны механізм узаемадзеяння). Таксама абмеркаваны асобныя пытанні падрыхтоўкі некаторых раздзелаў будучага пагаднення, у прыватнасці гандаль паслугамі, інвестыцыі і абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Для якаснай і дэталёвай адпрацоўкі раздзелаў, якія патрабуюць найбольшага увагі, узгоднена стварэнне трох рабочых груп: па гандлі паслугамі, інвестыцых і інтэлектуальнай уласнасці, электроннай камерцыі.

У прэс-службе адзначылі, што двухбаковыя адносіны з Кітаем паступальна ўмацоўваюцца. Работа па выбудоўванні гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і КНР, што праводзіцца бакамі, дала магчымасць не дапусціць зніжэння знешнегандлёвага абароту тавараў і паслуг, які па выніках 2020 года перавысіў $5 млрд. Нягледзячы на пандэмію, забяспечаны тавараабарот на ўзроўні не ніжэйшым за пікавае значэнне 2019 года, а знешнегандлёвы абарот паслугамі паміж краінамі прырос на 16 працэнтаў. Кітай з'яўляецца другім гандлёвым партнёрам Беларусі (пасля Расіі).

"Заключэнне пагаднення - адзін з важнейшых напрамкаў далейшага развіцця і ўмацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Бакі нацэлены на актыўнае нарошчванне супрацоўніцтва з акцэнтам на інвестыцыі, спалучэнне вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін, павелічэнне і збалансаванасць двухбаковага гандлю", - падкрэслілі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі