Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2020, 14:13

Беларусь і Казахстан будуць супрацоўнічаць у рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан будуць супрацоўнічаць у рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сустрэча з дэлегацыяй Казахстана адбылася сёння ў міністэрстве. Бакі абмяняліся вопытам у сферах абароны правоў спажыўцоў, рэгулявання цэнаўтварэння сацыяльна значных тавараў, развіцця канкурэнцыі, пашырэння тавараў айчыннай вытворчасці, развіцця біржавога гандлю, а таксама ў паэтапным адыходзе ад выкарыстання пластыку ў гандлі і грамадскім харчаванні.

Па выніках сустрэчы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства гандлю і інтэграцыі Казахстана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне рэгулявання гандлю і грамадскага харчавання, абароны ўнутранага спажывецкага рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі