9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве прайшло ў Нур-Султане пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і намесніка прэм'ер-міністра Казахстана Рамана Скляра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход рэалізацыі дарожнай карты развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Казахстана на 2019-2020 гады, разгледзелі пытанні пашырэння прамысловай кааперацыі і функцыянавання сумесных зборачных вытворчасцей. Размова ішла і аб перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі, навукі і тэхналогій, адукацыі.
Па выніках абмеркаванняў Аляксандр Турчын і Раман Скляр падпісалі пратакол пасяджэння.-0-