Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Іркуцкая вобласць дамовіліся аб стварэнні і развіцці СП у розных сферах

Эканоміка 15.11.2018 | 15:10

15 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Іркуцкая вобласць дамовіліся аб стварэнні і развіцці сумесных прадпрыемстваў у розных сферах. Аб гэтым па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам расказаў губернатар расійскага рэгіёна Сяргей Леўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, усе ранейшыя дамоўленасці аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паспяхова рэалізуюцца, адзначаецца рост тавараабароту, павялічваюцца пастаўкі беларускіх тавараў на рынак рэгіёна, у тым ліку прадуктаў харчавання.

"Цяпер мы падняліся ўжо на наступную ступень і дамовіліся прадоўжыць нашы ўзаемаадносіны з пункту гледжання ўзмацнення работы сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Іркуцкай вобласці. Асабліва па тых напрамках, чым багата вобласць. Гэта лесаперапрацоўчы комплекс, машынабудаўнічы, самалётабудаванне", - заявіў Сяргей Леўчанка.

Абмяркоўвалася таксама сумесная работа ў АПК, дзе Беларусь мае значны практычны вопыт. "Дамовіліся аб тым, што датычыцца сельгасмашынабудавання, аб'ектаў перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі, якую будзем сумесна развіваць на тэрыторыі Іркуцкай вобласці", - расказаў губернатар.

Паводле яго слоў, дасягнута дамоўленасць аб стварэнні сумеснага прадпрыемства ў галіне лесанарыхтоўчай тэхнікі. "Лясны комплекс - самы моцны ў Іркуцкай вобласці. Нам патрабуецца тэхніка, якая займалася б і нарыхтоўкай, і перапрацоўкай лесу", - растлумачыў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Размова таксама ідзе аб перапрацоўцы драўніны ў канечную прадукцыю. Сяргей Леўчанка адзначыў, што проста пастаўляць сыравіну, улічваючы вялікую геаграфічную аддаленасць, з эканамічнага пункту гледжання не вельмі рацыянальна - гэта ў значнай ступені робіць даражэйшай канечную прадукцыю і зніжае яе канкурэнтныя перавагі. "Пагаварылі аб тым, што будзем ствараць мэблевую вытворчасць на аснове тэхналогій беларускіх кампаній, каб не вазіць піламатэрыялы. І будзем перапрацоўваць на месцы, у тым ліку атрымліваючы азіяцкі рынак для такога віду прадукцыі", - сказаў губернатар.

У якасці паспяховага прыкладу кааперацыі ён адзначыў і ўжо працуючы зборачны завод "Магілёўліфтмаш-Усолле", прадукцыя якога запатрабавана ў рэгіёне. "Мы стварылі гэта прадпрыемства ў пачатку бягучага года, і ўжо за такі кароткі перыяд часу сабрана больш за 350 ліфтаў. Да канца года яшчэ на трэць прыбавім. Дамовіліся, што будзем расшыраць (вытворчасць. - Заўвага БЕЛТА)", - расказаў Сяргей Леўчанка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.