
2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран у бліжэйшы час падпішуць пагадненне, якое ўстанаўлівае бездазвольны парадак міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка перад падагульняючай калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і Іран развіваюць супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. У высокай ступені гатоўнасці да падпісання знаходзіцца дакумент, які ўстанаўлівае бездазвольны парадак міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў. Гэта дасць магчымасць лагістычным кампаніям шырэй выкарыстоўваць патэнцыял аўтамабільнага транспарту пры пабудове новых схем перавозак у зносінах Беларусь - Іран.
"У нас ёсць намёткі па чатырох краінах па бездазвольнай сістэме. Мы правялі перагаворы з Іранам. Думаю, у бліжэйшыя два тыдні пагадненне будзе падпісана. Цяпер яно праходзіць у нас працэдуру на атрыманне паўнамоцтваў. Іранскі бок таксама завяршае адпаведную працэдуру на атрыманне паўнамоцтваў", - расказаў Аляксей Аўраменка.-0-