Фота з архіва
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая здзелка па рэалізацыі сметанковага масла ў Грузію зарэгістравана на Беларускай універсальнай таварнай біржы, аб'ём закупкі склаў 8 т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
Да гэтага часу на грузінскі рынак у асноўным пастаўлялася прадукцыя лясной прамысловасці, у тым ліку піламатэрыялы, шпалы, слупы і калы, а таксама неразведзенае і абястлушчанае малако. У сваю чаргу грузінскія кампаніі прадавалі на біржавых таргах сыравіну і паўфабрыкаты з мяса птушкі, свініны і ялавічыны.
Чакаецца, што пашырэнне наменклатуры біржавога экспарту ў Грузію стане стымулам для прыходу на БУТБ новых пакупнікоў з гэтай краіны і створыць перадумовы для далейшага павелічэння ўзаемнага тавараабароту.
"У 2024 годзе аб'ёмы біржавога гандлю з Грузіяй выраслі амаль у чатыры разы, да $12,7 млн, а выкарыстоўваць біржавы механізм пачалі 27 новых кампаній з гэтай краіны. Разам з тым абмежаваны пералік тавараў, задзейнічаных у здзелках, не даваў у поўнай меры раскрыць патэнцыял беларуска-грузінскага супрацоўніцтва ў біржавой сферы. У сувязі з гэтым на 2025 год была пастаўлена задача ўвесці ў абарот дадатковыя таварныя пазіцыі, цікавыя для ўдзельнікаў таргоў з Беларусі і Грузіі. Здзелка па набыцці сметанковага масла грузінскай кампаніяй - практычны вынік гэтай работы, якую біржа праводзіць у цесным узаемадзеянні з айчыннымі экспарцёрамі", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.
Па выніках 2024 года на экспартных біржавых таргах БУТБ было рэалізавана 63 тыс. т сметанковага масла, што ў 6,6 раза больш, чым у 2023-м. Гэту прадукцыю праз біржу імпартавалі кампаніі з васьмі краін, а ў тройку буйнейшых пакупнікоў увайшлі рэзідэнты Расіі, Кыргызстана і Казахстана.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-