ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 23 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2020, 17:02

Беларусь і "Газпрам" падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн на газ на 2020 год

Фота з архіва
Фота з архіва

14 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і "Газпрам" падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн на газ на 2020 год. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце расійскага газавага канцэрна, паведамляе БЕЛТА.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і старшыні праўлення "Газпрама" Аляксея Мілера. Бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы.

"Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол паміж "Газпрамам" і ўрадам Беларусі, у адпаведнасці з якім вызначаны парадак фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газў у Беларусь у 2020 годзе", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі