Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2019, 19:57

Беларусь і Фінляндыя нацэлены нарошчваць інвестыцыйныя сувязі

21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Фінляндыя ўзаемна зацікаўлены ў далейшым пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў кіраўнік аддзялення пасольства Фінляндыі ў Мінску Яне Хейсканен, выступаючы 21 сакавіка на Дні бізнесу Фінляндыі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што апошнія гады ўзаемная цікавасць у развіцці двухбаковых кантактаў асабліва прыкметная. На яго думку, ёсць вялікі патэнцыял для нарошчвання інвестыцыйных сувязей. У мэтах рэалізацыі гэтага патэнцыялу і быў арганізаваны Дзень бізнесу Фінляндыі, у час якога адбылася сустрэча дзелавых колаў і бізнес-асацыяцый дзвюх краін.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з інвестыцыйнымі перавагамі абедзвюх краін, найбольш перспектыўнымі напрамкамі для інвесціравання. Асаблівы інтарэс фінскіх бізнес-колаў выклікала IT-сфера, яны цікавіліся развіццём гэтай галіны ў Беларусі і магчымасцю ствараць у нас высокатэхналагічныя вытворчасці, у тым ліку на базе Парка высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Прадстаўнікі фінскага боку ў сваю чаргу расказалі, як развіваецца бізнес у іх у краіне і якія фінансавыя інструменты падтрымкі прымяняюцца. Адбылася таксама прэзентацыя шэрага фінскіх кампаній, якія працуюць на беларускім рынку.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі, беларускіх дзяржорганаў, розных фінскіх і беларускіх кампаній і арганізацый, у тым ліку якія займаюцца крэдытаваннем экспартных аперацый і страхаваннем экспартных рызык.

У 2018 годзе беларуска-фінскі тавараабарот склаў $127,6 млн, у тым ліку экспарт - $18,8 млн, імпарт - $108,8 млн. Беларусь пастаўляе ў Фінляндыю ізаляваныя правады, лесаматэрыялы, металаканструкцыі, жаночае трыкатажнае адзенне.

У мінулым годзе аб'ём паступіўшых з Фінляндыі прамых інвестыцый склаў $10,2 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі