Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2016, 15:37

Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва - пасол

13 верасня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва. Такое меркаванне сёння ў час пленарнага пасяджэння Беларуска-фінляндскага эканамічнага форуму агучыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксандр Астроўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку дыпламата, сённяшняя дыскусія дасць магчымасць пашырыць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, умацуе ўяўленне фінляндскіх партнёраў аб Беларусі як прывабнай, надзейнай у эканамічным плане краіне.

Гаворачы аб эканамічным супрацоўніцтве дзюх краін, Аляксандр Астроўскі адзначыў, што па выніках 2015 года тавараабарот паміж Беларуссю і Фінляндыяй склаў $108,5 млн. Накопленыя інвестыцыі з Фінляндыі складаюць $100 млн. У Беларусі зарэгістравана 30 кампаній, створаных з удзелам фінскага капіталу. "Гэта краіна - важны эканамічны партнёр. Разам з тым, у нас ёсць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва", - перакананы ён.

У якасці галоўных напрамкаў, якія далі б магчымасць дзвюм краінам шырэй выкарыстоўваць свой патэнцыял, ён назваў развіццё гандлю несыравіннымі таварамі, рэалізацыю сумесных праектаў, рост аб'ёмаў і павышэнне якасці інвестыцый, пашырэнне гандлю паслугамі, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне.

На думку Аляксандра Астроўскага, прывабнасць вядзення бізнесу ў Фінляндыі сярод беларускіх прадпрымальнікаў тлумачыцца, перш за ўсё, празрыстасцю правіл вядзення бізнесу, стабільнай эканамічнай і палітычнай сітуацыяй. Разам з тым, гэта жорсткі рынак, лічыць ён. "Фірмы, якія здолелі выцесніць традыцыйных ігракоў фінскага рынку або ўкаранілі там інавацыйны прадукт, з высокай доляй верагоднасці могуць паспяхова развівацца і на іншых замежных рынках", - дадаў ён.

Пасол выказаў упэўненасць, што форум будзе садзейнічаць павышэнню інфармаванасці бізнес-колаў дзвюх краін аб магчымасцях адзін аднаго, ён таксама стане перагаворнай пляцоўкай для абмеркавання праектаў у галіне гандлёва-эканамічных адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі