Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2020, 14:52

Беларусь і ЕС адзначылі неабходнасць развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЕС адзначылі неабходнасць далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы намесніка міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Ярашэвіча з дэлегацыяй на чале з першым намеснікам кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Вальдэмарам Тамашэўскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Бакі таксама адзначылі пазітыўную дынаміку ва ўзаемаадносінах Беларусі і Еўрапейскага саюза і неабходнасць прадаўжэння пабудовы канструктыўнага двухбаковага дыялогу", - расказалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы былі разгледжаны меры ўрада па павышэнні канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, стварэнні спрыяльных умоў для бізнесу і інвесціравання ў Беларусь. Абмяркоўваліся і перспектыўныя сферы інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.-0-

Фота Мінэканомікі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі