Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2013, 19:24

Беларусь і ЕС абмеркавалі прапановы па далейшаму развіццю сувязей у сельскагаспадарчай сферы

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне рабочай групы "Усходняга партнёрства" па сельскай гаспадарцы і развіццю сельскай мясцовасці адбылося ў Бруселі. Ад Беларусі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час пасяджэння вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці рабочай групы па абмену вопытам і перадавой практыкай, выпрацоўцы ўзгодненых мер у галіне сельскай гаспадаркі на нацыянальным, двухбаковым і рэгіянальным узроўнях. Праведзены круглыя сталы па нацыянальных стратэгіях развіцця сельскай гаспадаркі, інструментах падтрымкі сельгасвытворцаў у Еўрапейскім саюзе і краінах-партнёрах.

Адбыліся двухбаковыя сустрэчы Людмілы Ніжэвіч з прадстаўнікамі Еўракамісіі і дэлегацый краін - членаў ЕС і краін-партнёраў, у час якіх абмеркаваны прапановы па далейшаму развіццю беларуска-еўрапейскіх сувязей у сельскагаспадарчай сферы.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі