Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2020, 11:14

Беларусь і Егіпет пашыраюць супрацоўніцтва ў стандартызацыі

21 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Дзяржстандарт і Егіпецкая арганізацыя па стандартызацыі і якасці абмеркавалі напрамкі развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камітэта па выніках сустрэчы старшыні Дзяржстандарту Валянціна Татарыцкага і старшыні Егіпецкай арганізацыі па стандартызацыі і якасці Ашрафа Ісмаіла Афіфі ў час дзелавога форуму ў Каіры.

"Бакі абмеркавалі праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі мемарандума па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і інфармацыйнай падтрымкі, падпісанага 18 чэрвеня 2019 года. У ім прадугледжваецца абмен інфармацыяй аб заканадаўчых актах (у частцы тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці), а таксама каталогамі, інфармацыйнымі паказальнікамі стандартаў, - адзначылі ў прэс-службе. - Плануецца арганізацыя навучальных семінараў, трэнінгаў, экспертных візітаў".

Бакі дамовіліся аб падпісанні плана мерапрыемстваў у другой палавіне 2020 года ў час візіту егіпецкіх калег у Беларусь. На перагаворах была адобрана прапанова аб заключэнні пагаднення паміж Егіпецкай арганізацыяй па стандартызацыі і якасці з Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) аб супрацоўніцтве па перадачы і распаўсюджванні нацыянальных стандартаў.

На беларуска-егіпецкім дзелавым форуме Валянцін Татарыцкі выступіў з прэзентацыяй "Доступ прадукцыі на рынак дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Беларусі". Ён адзначыў, што Беларуссю сумесна з партнёрамі па ЕАЭС прыкладзены значныя намаганні па выбудоўванні адзінай сістэмы тэхнічнага рэгулявання. Прынята ўжо 48 адзіных тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, 43 з якіх уступілі ў сілу. Патрабаванні тэхнічных рэгламентаў распаўсюджваюцца на прадукцыю машынабудавання, электратэхнікі, лёгкай, харчовай, хімічнай прамысловасці і г.д. У распрацоўцы знаходзіцца яшчэ 12 новых дакументаў. Пры адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў выдаюцца адзіныя сертыфікаты адпаведнасці, дэкларацыі, якія маюць права прамога абарачэння на тэрыторыі ўсіх дзяржаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі