Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 сакавіка 2024, 12:16

Беларусь і Егіпет маюць намер пашырыць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы

Фота з архіва
Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з кіраўніком Егіпецкай камерцыйнай службы - першым намеснікам міністра гандлю і прамысловасці Егіпта Яхія аль-Вацікам Белахам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе сёмага пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі, якое адбылося ў Каіры (Егіпет). Вызначаны алгарытм сумесных дзеянняў па арганізацыі ў 2024 годзе мерапрыемстваў па лініі інстытуцыянальных органаў двухбаковага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, абмеркавана тэматыка пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Егіпта ў гандлёва-эканамічнай сферы і ў галіне прамысловай кааперацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі