Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2020, 09:20

Беларусь і Егіпет абмеркавалі перспектывы тэхналагічнага супрацоўніцтва паміж прампрадпрыемствамі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з міністрам па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта Хішамам Анварам Таўфікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У час перагавораў разглядаліся перспектывы тэхналагічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і егіпецкімі прамысловымі прадпрыемствамі для мадэрнізацыі машынабудаўнічай галіны Егіпта і арганізацыі новых сумесных вытворчасцей з далейшым прасоўваннем на рынкі краін Афрыкі.

Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы беларускім бокам пакета прапаноў па вытворчай кааперацыі ААТ "МАЗ" з кампаніяй Engineering Automotive Manufacturing Міністэрства па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта, а таксама па мадэрнізацыі парку станкоў Холдынга металургічнай прамысловасці Егіпта.

Сустрэча арганізавана ў мэтах рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет у лютым 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі