Сцяг Серада, 24 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2025, 10:38

Беларусь і Башкортастан падпісалі план мерапрыемстваў па стварэнні сумесных інвестыцыйных кластараў

Фота з архіва
Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісаны план мерапрыемстваў рэалізацыі праекта па стварэнні і функцыянаванні расійска-беларускага і беларуска-расійскага інвестыцыйных кластараў у Беларусі і Башкортастане. Подпісы паставілі міністр эканомікі Юрый Чабатар і першы намеснік прэм'ер-міністра ўрада Башкортастана - міністр эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай палітыкі Рустам Муратаў, паведамілі БЕЛТА ў эканамічным ведамстве.

Кіраўнік Мінэканомікі падкрэсліў: Беларусь гатова ўмацоўваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Башкортастанам. Кіраўнікі міністэрстваў у час сустрэчы абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і перспектывы ўзаемадзеяння. Ключавым пунктам парадку дня стала ініцыятыва стварэння расійска-беларускага інвестыцыйнага кластара ў Башкортастане і аналагічнага ўтварэння ў Беларусі.

Як удакладнілі ў прэс-службе беларускага ведамства, міністры падпісалі план мерапрыемстваў рэалізацыі праекта па стварэнні і функцыянаванні расійска-беларускага і беларуска-расійскага інвестыцыйных кластараў у Башкортастане і Беларусі. Акрамя таго, зацверджаны склад сумеснай рабочай групы па гэтым пытанні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі